О молодом специалисте
Наталля Міхайлава – малады спецыяліст, выхавацель дзіцячага садка №3 горада Петрыкава.
Педагог не хавае: з дзяцінства марыла працаваць з дашкалятамі. Сама родам з Грабава, заканчвала Бабуніцкую сярэднюю школу, дзе і вызначылася з паступленнем у Салігорскі дзяржаўны каледж на педагагічнае аддзяленне, спецыяльнасць – дашкольная адукацыя.
– Пасля заканчэння ўстановы павінна была ехаць на першае месца працы ў Мінскі раён, – дзеліцца Наталля Аляксандраўна. – Адправіла ў адпаведныя службы імянны запыт, каб была перанакіраванна на працу на малую радзіму. Мой запыт задаволілі.
Зямлячка прызнаецца, што пачынаць працоўную дзейнасць не страшна, бо побач вопытныя, чулыя і разумеючыя калегі.






